У Рэчыцы прызначаны новы суд над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк
Жорж Кунцэвіч
21.09.2023
>
На 2 кастрычніка ў Рэчыцкім раённым судзе прызначаны суд
над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк. Ён будзе праходзіць у адкрытым
рэжыме.
Паліну абвінавачваюць па ч.1 арт.411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі
калоніі).
На наступным тыдні Паліну этапуюць з Гомельскага СІЗА №3 ў
ІЧУ ў Рэчыцы.
Вядома, што ў
Паліны на дадзены момант вельмі кепскі стан здароўя. А стасункаў з роднымі няма
ўжо паўгады.
У 2021 годзе Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на два гады пазбаўлення волі,
абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а
таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. У красавіку 2022 года яна атрымала
яшчэ адзін год калоніі паводле арт.411 КК (Злоснае непадпарадкаванне
патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Гэты тэрмін павінен быў скончыцца 6 жніўня, але на жанчыну
завялі яшчэ адну справу за “непадпарадкаванне”.