Адноўленая ініцыятыва BY_Help збірае сродкі на дапамогу ў выплатах штрафаў і падтрымку пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў у Беларусі
Палеская Вясна
26.06.2020
Ініцыятыва BY_Help аднавілася і збірае сродкі на тое, каб дапамагчы выплаціць штрафы тым, каму іх прысуджваюц карныя органы беларускай Дзяржавы, а таксама падтрымаць сем'і і саміх пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў у нашай краіне.
"Акрамя абурэння, мы павінны дзейнічаць. Аплата штрафаў, адвакатаў і перадач праб'юць пралом не ў адным сямейным бюджэце. Каманда BY_Help заклікае падтрымаць тых, хто трапіў пад рэпрэсіўны махавік, праз гэты фандрейзер", - гаворыцца ў паведамленні ініцытывы.
Перавесці сродкі можна з карты любога банка з Беларусі і любой кропкі свету за гэтай спасылкай.