У Рэчыцы правялі ператрусы і агляды ў актывісткі каманды Ціханоўскай і яе сяброўкі
Палеская Вясна
11.07.2020
Ператрусы нібыта
праводзіліся ў межах справы аб расклейцы ў горадзе ўлётак «Я/МЫ97%», паведамляюць Сильные Новости.
Як распавяла сама Бажэна
Жолудзь, былая сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, якая збірала подпісы за вылучэнне жонкі
блогера і палітвязня Сяргея Ціханоўскага
ў Рэчыцы і Лоеве, яна 10 ліпеня знаходзілася на працы ў рэчыцкай дзіцячай
паліклініцы. А 10-й гадзіне раніцы ёй патэлефанавала сяброўка і паведаміла, што
ёй тэлефанавалі ў крымінальнага вышуку і сказалі, што яе забяруць з працы і
павязуць дамоў рабіць ператрус. Потым Бажэна доўгі час не магла датэлефанавацца
сяброўцы.
Праз некалькі гадзін патэлефанавалі і самой Бажэне,
прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі і сказалі, што трэба сустрэцца і паразмаляўляць.
Міліцыянты прыехалі на працу да Бажэны, паказалі ёй нейкую паперу, якую яна не
паспела добра разгледзець і прачытаць, але яна палічыла яе ордэрам на ператрус,
пасадзілі ў машыну і павезлі да дома, дзе яна жыве са сваім хлопцам.
Бажэна не пусціла іх у хату без прысутнасці гаспадароў.
Да дому пад’ехаў хлопец Бажэны – сын гаспадара дома. Але ён не зарэгістраваны ў гэтым адрасе, таму пачалі чакаць бацьку, які ў гэты момант знаходзіўся ў
горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці.
Пасля прыезду бацькі маладзёна міліцыянты правялі агляд
дома, склалі паперы і з’ехалі. Бажэне міліцыянты паведамілі, што яна праходзіць
сведкай у адміністрацыйным працэсе. У якім канкрэтна – не паведамілі.
Перад тым, як за ёй прыехалі на працу, Бажэна здолела
датэлефанавацца сяброўцы, тая паведаміла, што ў яе праводзіўся ператрус –
шукалі ўлёткі. І нібыта ёй міліцыя сказала, што справа вядзецца пра расклейку ў
горадзе агітацыйных улётак.
Таксама Бажэну Жолудзь апыталі і сказалі з’евіцца ў РАУС
13 ліпеня па пазоў, каб апраўдаць адсутнасць на працы і, магчыма, яе яшчэ раз
апытаюць.
Як паведаміла Палескай Вясне Бажэна Жолудзь, у аглядзе дома браў удзел участковы інспектар Уладзімір Борсук і яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі, а таксама двое панятых.
На фота: Бажэна Жолудзь. Фота: сацсеткі