У Мазыры ўлады ладзяць пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку (ФОТАФАКТ)
Палеская Вясна
18.06.2020
На цэнтральнай
плошчы Мазыра ў гэтыя хвіліны адбываецца пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку.
Як паведамляе назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Целяпун, на плошчу
арганізавана прыбываюць работнікі розных арганізацыяў, якіх іхнія куратары сустракаюць
вышыхтоўваюць у чэргі да падпісных намётаў. Сацыяльнае дыстанцыяванне амаль
ніхто не захоўвае, шмат людзей без ахоўных масак.
Як паведаміў Уладзімір Целяпун так званы збор подпісаў працягваўся роўна гадзіну. Каля 18-й з плошчы ў Мазыры ўсе раз'ехаліся.