У Мазыры пакажуць фільм «Кюрумім»
Палеская Вясна
05.10.2019
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які праходзіць з 5 па 10 кастрычніка, у Мазыры адбудзецца кінапрагляд і абмеркаванне фільма «Кюрумім», які прэзэнтуецца, як стужка пра карумпаваную справядлівасць, неадпаведнасць пакарання цяжкасці злачынства і жахлівай бессэнсоўнасці смяротнай кары.
Фільм «Кюрумім» распавядае пра шалёнага аматара прыгод, чэмпіёна ў парапланерызме і наркадылера Марка «Кюрумім» Арчара. Яго арыштавалі ў 2002 годзе за кантрабанду на выспы Інданэзіі больш як 30 фунтаў какаіну. На момант здыкаў фільму ён больш за 10 гадоў прасядзеў у асабліва ахоўваемай турме, чакаючы выканання смяротнага прысуду, які яму вынес суд.
Галоўны герой здымаў больш за 70 гадзінаў у турме, дзе разам з ім чакалі выканання пакарання яшчэ 57 замежнікаў-смяротнікаў, вінаватых у наркатычных злачынствах. Але большасць зняволеных – мясцовыя жыхары, а таксама забойца і двое ісламскіх тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі выбухаў на Балі ў 2002 годзе.
Рэжысэр фільму Маркас Прада выбудаваў ягоную кампазіцыю паміж дзвума часавымі тэрмінамі – знятымі ад першай асобы кадрамі ў зняволенні і даследаваннем надзвычай цікавага, дзікага і выдатнага жыцця галоўнага героя.
Паказ фільма пройдзе ў адукацыйнай прасторы «Першы крок», што на вуліцы Пралетарскай, 49 у Мазыры, 10 кастрычніка з 19.00 гадзінаў да 22.00. Уваход на імпрэзу вольны.
Кінапрагляд ладзіць адукацыйная прастора «Першы крок» і міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus.