Блогер Віталь Манько ў судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА і патрабуе змены меры стрымання
Стах МАЗЫРСКІ
15.08.2019
20 жніўня ў судзе Мазырскага раёна адбудзецца чарговае паседжанне па справе калінкавіцкага блогера Віталя Манько. На папярэднім паседжанні, якое адбывалася 1 жніўня блогер заявіў пра ціск і здзекі ў СІЗА.
Віталь Манько ў залі суда
Разам з Манько па справе праходзіць яшчэ шесць абвінавачаных. Яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе з месца рэгістрацыі. Толькі Віталь Манько, ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. У Віталя шасьцёра дзяцей. Малодшаму сыну недзе паўтара года і больш за год немаўля не адчувае пяшчоту бацькі.
Адзін з сыноў Віталя Манько здымае пачатак судовага працэсу над бацькам
На апошнім паседжанні ў пачатку жніўня Манько заявіў хадайніцтва аб змяненні меры стрымання таксама на падпіску аб нявыездзе, як у астатніх абвінавачаных. Усе сведкі ўжо дапытаныя ў судзе, або іх паказанні былі зачытаныя пракурорам ці самім судом. Аказаць ўплыў на іх, або нейкі ціск, ён ўжо не зможа. Далейшае знаходжанне ў СІЗА пагражае жыццю і здароўю Віталя. І гэта галоўная нагода для такога хадайніцтва. Як тлумачыў сам Віталь, яго змяшчаюць ў камеры з антысанітарнымі ўмовамі, іншыя сядзельцы ў камеры паляць, парушаюць правілы, а потым абвінавачваюць ў гэтых парушэннях Віталя. У выніку Манько змяшчаюць у штрафны ізалятар. Калі ён утрымліваецца ў адзіночнай камеры, туды нечакана ўрываюцца невядомыя ў масках і пачынаюць зьбіваць яго. Лекі для яго перадаць таксама немагчыма. Скаргі на кепскі стан здароўя прымаюцца ўвечары, а доктар можа прыняць толькі на наступны дзень і то не заўсёды.
Дзяржаўныя абвінаваўцы
Манько падаваў скаргі, іх у яго прымалі, аднак яны нідзе не рэгіструюцца, і зразумець каму яны трапілі і як разглядаліся яму не ўдалося.
Усе гэтыя прычыны пракурор назвала неабгрунтаванымі і недастатковымі, каб змяніць меру стрымання. Судзя Анатоль Стрэльчанка патлумачыў, што ўсе скаргі на дзейнасць адміністрацыі СІЗА павінен разглядаць суд па месцы знаходжання СІЗА, а гэта суд Цэнтральнага раёна горада Гомеля. Суддзя вырашыў працягнуць утрыманне Манько пад вартай.
Праслухоўванне запісаў тэлефонных размоваў Віталя Манько, яго жонкі ды іншых абвінавачаных, пачынаючы з 2017 года, пакінула дзіўнае ўражанне. Бок абвінавачвання не зрабіў адбор неабходных для праслухоўваня ў судзе запісаў і сакратар суда выпадкова адкрывала для праслухоўвання файлы, якія не мелі да гэтай справы дачынення, у тым ліку зусім прыватныя размовы Віталя з іншымі людзьмі.
Пасьля ўчынення разноса і прэтэнзіяў да кіраўніка Следчага камітэта з боку Аляксандра Лукашэнкі, ёсць спадзяванне, што суд, усё ж такі, прыме пад увагу довады Манько і зменіць меру стрымання калі ад яго будзе чарговае хадайніцтва.