У Рэчыцы запускаюць фантаны
Валер ПУЦІЦКІ
30.04.2019
Працаўнікі Рэчыцкага райжылкамгасу даводзяць да ладу пасля зімы гарадскія фантаны.
Цяпер у Рэчыцы ёсць працуючыя фантаны на Цэнтральнай плошчы, у раёне капліцы Еўфрасінні Полацкай і ў парку Перамогі. Сёння на іх працуюць рабочыя райжылкамгасу, якія рамантуюць абсталяванне і рыхтуюць фантаны да запуску.
«З 1 траўня ўсе фантаны ў горадзе мусяць працаваць», – запэўнілі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія абслугоўвалі фантан у парку Перамогі.