На Гомельшчыне вяртаюць у выкарыстанне землі, якія забрудзіліся пасля аварыі на ЧАЭС

Палеская Вясна 24.04.2019

На працягу 2018 году маль 1,6 тысячы гектараў палеткаў, дзе раней нельга было займацца сельскай гаспадаркай, зноў увялі для пасеваў у Буда-Кашалёўскім, Кармянскім і Рэчыцкім раёнах.

Як паведаміла БелТА, пра ўвод раней выведзеных з сельгаскарыстання ў выніку забруджвання радыёнуклідамі земляў 22 красавіка распавёў дзяржаўным журналістам начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі і па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Руткоўскі.

Rutkouski

Дзмітрый Руткоўскі. Фота: gp.by

Пасля адкрыцця праўды пра небясеку чарнобыльскай аварыі з сельгасабароту было выведзена больш як 216 тысяч гектараў. Але з 1993 і да 2018 года араць і сеяць дазволілі на 16,1 тысячы гектараў.

«Любая прадукцыя, якая вырошчваецца ў прамысловых аб'ёмах, на сельгаспрадпрыемствах, адпавядае ўсім нарматывам. Пры гэтым сістэма бяспекі, кантроль прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства ў нашай краіне самыя жорсткія ў свеце»,

– запэўніў дзяржаўны чыноўнік.

Акрамя таго, у мінулым годзе аўтапаркі арганізацый рэгіёну, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, папоўнілі 220 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. План на гэты год - каля 600 агрэгатаў. За апошнія восем гадоў ўведзена і рэканструявана 46 малочна-таварных ферм.

«Такая праца працягваецца, ужо ў найбліжэйшай будучыні новыя сучасныя фермы з'явяцца ў Чачэрскім, Хойніцкім, Брагінскім раёнах»,

 – пахваліўся начальнік абласнога ўпраўлення.