Кантэнт сацсетак "Радыё Нэлі-Інфо" - "экстрэмісцкія матэрыялы"?

Жорж Кунцэвіч 21.12.2022

>>>

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" кантэнт сацыяльных сетак мазырскага недзяржаўнага "Радыё Нэлі-Інфо" (102.7 FM).

Звесткі ўнесены ў адпаведны спіс на сайце Міністэрства інфармацыі.

У пераліку фігуруюць старонкі пад назвай "Радио Нелли-Инфо Мозырь" у "Інстаграме", "УКантакце" і "Аднакласніках".

Як паведамляе “Позірк”, прычына ўключэння ў "экстрэмісцкі" спіс не зразумелая.

Музычна-забаўляльная радыёстанцыя "Нэлі-Інфа" вяшчае ў Гомельскай вобласці з 29 снежня 1999 года. У яе сацсетках размяшчаюцца анонсы радыёперадач, а таксама беларускія навіны, у асноўным са спасылкай на дзяржаўныя СМІ.