Светлагорск: заўважныя першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты
Жорж Кунцэвіч
29.12.2023
>
Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ў Гомельскі
абласны Савет прыступілі да збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку кандыдатаў у
дэпутаты ў Светлагорску.
Нагадаем, У Светлагорскім раёне акруговай і раённай
выбарчымі камісіямі зарэгістравана 47 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы
подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў
дэпутаты розных узроўняў.
Адна ініцыятыўная група зарэгістраваная для вылучэння
кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, чатыры – у
Гомельскі абласны Савет дэпутатаў, 42 – у Светлагорскі раённы Савет дэпутатаў.
У Светлагорскім раёне сітуацыя з папярэднімі выбарчымі
кампаніямі мала чым змянілася.
Сярод забароненых для пікетавання месцаў – цэнтральная
плошча горада, набярэжная ракі Бярэзіна, тэрыторыі ля будынкаў дзяржаўных устаноў,
брацкай магілы (на скрыжаванні вуліц Савецкая і Сацыялістычная), устаноў дашкольнай
і агульнай сярэдняй адукацыі, Светлагорскага цэнтра культуры, Дома культуры энергетыкаў,
на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў устаноў аховы здароўя, а таксама чыгуначнай
станцыі і аўтавакзала.