У Рэчыцы з’явіліся першыя пікеты для збору подпісаў за будучых кандыдатаў (ФОТАФАКТ)
Палеская Вясна
25.05.2020
Рэчыца стала
першым горадам усходняга Палесся, дзе назіральнікі заўважылі пікеты для збору
подпісаў за прэтэндэнтаў на кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі.
Як паведаміў назіральнік кампаніі «Правабаронцы за свабодныя выбары» Валер Пуціцкі, на выходных у горадзе на
рынку «Славянскі» месціўся пікет,
на якім збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта сустаршыні
кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева.
Побач з рынкам каля гандлёва-забаўляльнага цэнтру
размесціўся пікет, дзе збіралі подпісы чальцы ініцыятыўнай групы іншай
прэтэндэнткі на кандыдацтва – Ганны Канапацкай.
Як адзначае Валер Пуціцкі, вялікай актыўнасці выбаршчыкаў
каля пікетаў не назіралася. Улады збору подпісаў не заміналі.