У Рэчыцы карнікі арыштавалі вядомага мастака-шаржыста Анатоля Шчогалева

Вітаўт ІЛЛІН 18.04.2023

>

Афеляваныя з карнымі структурамі Лукашэнкі тэлеграм-каналы выклалі так званае «пакаяльнае» відэа, у якім мужчына распавядае пра тое, што ў сацсетцы Інстаграм ён быў падпісаны на нібыта «дэструктыўныя Тэлеграм-каналы» і шляхам адпраўкі паведамленняў «займаўся распаўсюдам гэтай дэструктыўнай інфармацыі».  

Права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі мае кожны чалавек ад нараджэння ў адпаведнасці з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека. Абмяжоўваць распаўсюд пэўнай інфармацыі дзяржава ў праве толькі з мэтамі аховы маральнасці і здароўя людзей у аб’ёмах дапушчальных у дэмакратычным грамадстве. Прызнаючы пэўныя крыніцы інфармацыі нібыта «экстрэмісцкімі», улады Беларусі не абгрунтоўваюць у чым палягае яе негатыўны  ўплыў на маральнасць і здароўе людзей.

Тым больш, незразумела з паведамленняў карнікаў, што канкрэтна дэструктыўнага ў інфармацыі, якую Анатоль Шчогалеў нібыта распраўсюджваў з «Тэлеграм-каналаў у сацсетцы Інстраграм».


У суправаджальным тэксце карнікі ў вычварнай і здзеклівай форме паведамляюць, што Анатоль Шчогалеў быў зняволены за свае нібыта правапарушэнні. Канкрэтная прычына зняволення не паведамляецца, але, зыходзячы з ягоных нібыта «прызнанняў» у відэа, гэта можа быць адміністрацыйны арышт павдле артыкула 19.11 КабАП. 


Таксама ў тэксце уладаахоўных органаў утрымліваюцца адкрытыя запужванні людзей, якія з павагай ставяцца да колераў нацыянальнай сімволікі і не падтрымліваюць у палітычным сэнсе сілы, якія сілай утрымліваюць уладу ў Беларусі.


Анатоль Шчогалеў – выдомы рэчыцкі мастак-шаржыст, які маляваў шаржы на шматлікіх вядомых людзей і потым урачыста дарыў іх ім. Пра яго шматкроць распавядалі пралукашэнкаўскія СМІ, у прыватнасці газета адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия», ці, як яна, мімікруючы, назвалася некалькі год таму «СБ Беларусь сегодня», а таксама прапагандысція дзяржаўныя тэлеканалы.