ГУБАЗіК выклаў відэа затрымання ў Калінкавічах мужчыны, які дапамагаў камандзе Ціханоўскай перад выбарамі. Да відэа ёсць пытанні
Палеская Вясна
13.05.2022
Паводле
паведамлення ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКа, мужчына затрыманы за рэгістрацыю ў
плане «Перамога». Але відэа выклікае шэраг пытанняў.
Віктар ПЫРКО. Скрын-шот з відэа тэлеграм-канала ГУБАЗіКа
На відэа, выкладзеным у тэлеграм-канале ГУБАЗіКа бачна,
як каля белага мікрааўтобуса стаяць двое людзей. Адзін з якіх ў чырвонай майцы,
іншы ў белай кашулі. Потым з мікрааўтобуса выскокваюць трое людзей у нейкім
форменным адзенні і касках і кладуць чалавека на зямлю. Той, лёгшы ў пыл спачатку
на бок, а потым тварам уніз, папараўляе кепку на галаве, якая ад руху аднаго з
сілавікоў, саскочыла. Пачас таго, як яго клалі на зямлю, чалавек у белай кашулі
адыходзіць ад месца падзеяў і выходзіць з кадры. Затым у кадры з’яляецца жыхар
Калінкавічаў Віктар Пырко, праўда
ўжо без кепкі, але ў чырвонай майцы. Ён распавядае, што «натыркнуўся на спасылку плана “Перамога”,
прайшоў там апытанне, пазней даведаўся, што гэта экстрэмісцкае фармаванне».
Таксама звяртае на сябе ўвагу прысутнасць на першых
секундах відэа ў кадры часткі аўтамабіля «Lada», нумар якога
пачынаецца на 32. Падобная машына і з падобным нумарам ёсць у Калінкавіцкім
раённым аддзеле Следчага камітэта. А чалавек у белай кашулі, які стаіць з
Пырко, вельмі падобны на следчага з Калінкавіцкага РАСК.
У пасце ГУБАЗіКу, у якім змешчана відэа, ёсць спасылка на
іхні пост пра нібыта злітую базу дадзеных тых, хто зарэгістраваны ў плане «Перамога». Ініцыятыва BYPol, якая з’яўляецца
адным з арганізатараў плану «Перамога», сцвярджае, што гэтая база не мае
дачынення да рэальнайбазы дадзеных плана і гэта, хутчэй за ўсё, звесткі з
фэйкавага боту, створанага як раз ГУБАЗіКам.
Таксама ў пасце ГУБАЗіКасцвярджаецца, што ў дачыненні
Віктара Пырко завялі крымінальную справу паводле артыкула 361-1 (Стварэнне
экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
Затрыманы калінкавец – Віктар Пырко, у 2020 годзе неяк
незаўважна пачаў з’яўляцца каля пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы
Ціханоўскай кандыдаткай у прэзідэнты і дапамагаў чальцам ініцыятыўнай групы, а
потым і ў арганізацыі некаторых агітацыйных мерапрыемстваў у розных гарадах
вобласці, куды ездзіла каманда ініцыятыўнай групы і давераныя асобы. Але пазней
актывісты дыстанцыяваліся ад яго, падазраючы ў супрацы з рэжымам.