Масавыя ператрусы ў Светлагорску адбываліся ў межах нейкай справы аб тэрарыстычным акце
Палеская Вясна
08.07.2021
8 ліпеня міліцыянты прыйшлі з
ператрусамі самамала да пяцярых жыхароў Светлагорска. Паводле інфармацыі, якою
валодаюць праваабронцы, людзям прад’явілі пастановы на ператрус у межах справы,
заведзенай паводле артыкула аб тэрарыстычным акце.
Ператрусы
пачаліся з самай раніцы. Першыя паведамленні пра тое, што ў дзверы некаторых
жыхароў Светлагорска пачалі грукаць міліцыянты, з’явіліся а пачатку на 9-ю
гадзіну.
Як удалося
высветліць праваабаронцам «Вясны»,
пастановы на ператрусы вынесла Гомельскае абласное ўпраўленне КДБ.
Працэсуальнага статусу гаспадароў кватэраў, дзе адбываліся ператрусы, у
пастановах не пазначана, але напісана, што маецца інфармацыя, нібыта па месцы
жыхарства гэтых людзей могуць знаходзіцца зброя і наркотыкі.
Самі ператрусы выконвалі аператыўныя
супрацоўнікі Светлагорскага РАУС. На ўсе пытанні гаспадароў кватэраў, у якіх
адбываліся ператрусы, яны казалі, што не ведаюць у сувязі з чым прызначаныя
гэтыя працэсуальныя дзеянні і толькі выконваюць загад вышэйстаячых структураў. Пры
гэтым акрамя зброі і наркотыкаў, міліцыянты пыталі, ці ёсць у кватэрах, як яны
казалі «экстрэмісцкая сімволіка». На ўдакладняючыя пытанні, што гэта за такая
сімволіка, яны казалі, што гэта бел-чырвона-белыя сцягі. (Станам на 8 ліпеня бел-чырвона-белы
сцяг – нацыянальны сцяг Беларусі, нават цяперашнімі ўладамі не прызнаны
экстрэмісцкім – ПВ).
Разам з ператрусамі міліцыянты правялі
і апытанні гаспадароў кватэраў. Пытанні збольшага тычыліся тэлеграм-суполкі «ОГСБ»:
ці ведаюць людзі такую суполку, ці знаходзяцца там, ці ведаюць адміністратараў
гэтай суполкі.