У Калінкавічах міліцыя затрымала мужчынаў, якія ў парку пад двума сцягамі гулялі ў шахматы
Палеская Вясна
29.08.2020
>>
29 жніўня ў
парку культуры і адпачынку ў Калінкавічах на танцпляцоўцы адбываўся праўладны
канцэрт «Квітней, мой родны край!», на які настоліва рэкамендавалі прыйсці супрацоўнікам
бюджэтных арганізацыяў. А побач на адной з алеяў парку двое мужчынаў гулялі ў
шахматы. Побач з адным з іх быў дзяржаўны сцяг, побач з іншым – нацыянальны.
Гэта не спадабалася мясцовай міліцыі.
Як удалося высветліць Палескай Вясне, таварыскую партыю ў шахматы вырашылі
згуляць двое каленкаўцаў – Павел Тозік
і Аляксандр Кучар. У шахматы яны
вырашылі згуляць, як самы міралюбівы і інтэлектуальны від спорту, як сімвал
міру ў беларускім грамадстве, і таму пад дзяржаўным чырвона-зялёным і нацыянальным
– бел-чырвона-белым сцягамі. Апошні, як вядома, стаў сімвалам змагання народа
Беларусі за дэмакратычныя змены.
Але, гульня мірнай не атрымалася. Супрацоўнікі Калінкавіцкага РАУС
вырашылі, мабыць, што шахматная партыя пад сцягамі – гэта ўжо масавае
мерапрыемства, якое нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы, і прыбылі аж учацвярох,
каб затрымаць двух шахматыстаў. А з лаўкі насупраць аперацыю кантраляваў яшчэ і
пяты – начальнік Калінкавіцкага РАУС Дзяніс
Кот. Праўда, ён у цывільным адзенні, бо справы адбываліся пасля заканэчння працоўнага дня. А можа, ён выконваў у парку аператыўныя мерапрыемствы, таму быў апрануты ў спартовы строй і цёмныя акуляры.
Начальнік Калінкавіцкага РАУС Дзяніс КОТ (на пярэднім плане).
Затрыманых разам са сцягамі даставілі ў Калінкавіцкі РАУС.