У асноўных гарадах Палесся тысячы людзей выйшлі на Агульнанацыянальны марш (ФОТА, ВІДЭА)

Палеская ВЯсна 17.08.2020

Агульнарэспубліканскі марш свабоды прайшоў у асноўных палескіх гарадах. Палеская Вясна прадстаўляе фота і відэа з пратэстаў супраць гвалту і фальсіфікацыяў. 

Мазыр: 




Каля Мазырскага райвыканкаму пратэстоўцы спрабавалі выклікаць да сябе старшыню мясцовай улады. Але Алена Паўлечка да людзей так і не выйшла. Народ пакінуў свае патрабаванні на прыступках райвыканкаму: 


Калінкавічы






На мітынгу ў гарадскім парку жыхары Калінкавічаў разам вызначылі свае патрабаванні да ўладаў, з якімі 17 жніўня пойдуць да райвыканкама, каб перадаць іх ягонаму старшыні Сяргею Гваздзю







Рэчыца:

/Фота: Аляксей Змушко/







Жыхары Рэчыцы пайшлі да выканкама, каб паразмаўляць з мясцовай уладай. Але каля органа мясцовай улады іх сустрэў шыхт міліцыянтаў ва ўсёй амуніцыі і са шчытамі. 


Пасля перамоваў з кіраўніцтвам мясцовай міліцыі перад пратэстоўцамі ўсё ж з'явіўся старшыня Рэчыцкага райвыканкама Віталь Панчанка. Але размовы не атрымалася. Кіраўнік улады спасылаўся, што наконт фальсіфікацыяў на выбарах ён не ўпаўнаважаны тлумачыць, калі каго пабілі міліцыянты падчас пратэстных акцыяў, то хай скардзяцца ў пракуратуру і ўвогуле яму трэба ехаць даіць кароў. 

"Я вас пачуў", - сказаў на развітанне Панчанка і сыйшоў у ахоўваемы міліцыяй выканкам. 

Пасля сыходу старшыні райвыканкама начальнік Рэчыцкага РАУС міхаіл Прывалаў пачаў настойліва рэкамендаваць народу разыйсціся. Паступова з плошчы людзі сыйшлі. 




Светлагорск: