У Мазыры імаверна затрымалі назіральніка і актывіста Народнай Грамады Уладзіміра Неўмяржыцкага
Палеская Вясна
09.08.2020
Назіральнік ад кампаніі «Праваабаронцы за
свабодныя выбары» і актывіст Народнай Грамады Уладзімір
Неўмяржыцкі а палове на 9-ю гадзіну раніцы 9 жніўня паведаміў, што каля
ягонага пад’езда стаіць аўтамабіль міліцыі і ў кватэру звоняць.
Пасля гэтага сувязь з ім знікла. Недзе ў абед ён павінен
быў змяніць іншага назіральніка на ўчастку, дзе яны разам назіраюць. Але на
ўчастак так і не прыйшоў і ягоны тэлефон не адказвае.