У Калінкавічах на шэсць сутак арыштаваны валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай
Палеская Вясна
08.08.2020
Суд Калінкавіцкага раёна 7 жніўня на шэсць сутак
арыштаваў валанцёра каманды Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Кайтанава. Дзмітрый дапамагаў у арганізацыі пікетаў
давераных асобаў Ціханоўскай у Калінкавічах, Мазыры, Хойніках, а таксама шматтысячнага
мітынгу ў Рэчыцы.
Паводле якіх артыкулаў Дзмітрый асуджаны пакуль невядома.
Позна ўвечары 6 жніўня ў яго адбываўся агляд аўтамабіля, пасля таго сувязь з ім
знікла.
3 жніўня ў Дзмітрыя Кайтанава нарадзіўся сын, але
рэпрэсіўныя органы зрабілі так, што замест дапамогі жонцы, Дзмітрый мусіць быць
зняволены.