У Калінкавічах затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі і незалежны назіральнік Аляксандр Елісееў
Палеская Вясна
07.08.2020
7 жніўня Аляксандр
Елісееў ажыццяўляў назіранне за ходам датэрміновага галасавання каля
ўчастка № 4, размешчанага ў сярэдняй школе № 6 Калінкавічаў. Калі пачаўся
перапынак, ён выйшаў з тэрыторыі школы і ішоў дадому.
Аляксандр ЕЛІСЕЕЎ
Праз некалькі хвілін каля ходнікаў спыніўся міліцэйскі
аўтамабіль, выйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі Аляксандру праехаць у
Калінкавіцкі РАУС. Пры гэтым папярэдзілі, што, калі ён адмовіцца сядаць у
міліцэйскую машыну, супраць яго будзе ўжытая фізічная сіла і спецсродкі і яго
прыцягнуць да адказнасці за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі,
згодна з артыкулам 23.4. Паводле інфармацыі, якую сказалі Елісееву міліцыянты,
ён абвінавачваецца паводле артыкула 17.1
(дробнае хуліганства).
Пра гэта Палескай Вясне паведаміў сам Аляксандр Елісееў,
патэлефанаваўшы з міліцэйкай машыны.
Таксама дагэтуль невядома месца знаходжання валанцёра
каманды Святланы Ціханоўскай з Калінкавічаў Дзмітрыя Кайтанава, у якога ўчора позна ўвечары міліцыянты рабілі агляд
аўтамабіля. Пасля гэтага сувязі з ім няма.