Аляксею Зуевічу ў Ельску прысудзілі 10 сутак арышту
Палеская Вясна
06.08.2020
Актывіста
Народнай Гамады прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага
мерапрыемства.
Як распавялі сябры Аляксея, якія былі на судзе над ім,
там высветлілася, што Аляксей Зуевіч
у цэнтры Ельска раздаў людзям некалькі афіцыйных агітацыйных улётак за Святлану
Ціханоўскую. Ельская міліцыя палічыла гэта масавым мерапрыемствам і склала пратакол
паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суд
Ельскага раёна прызнаў Аляксея Зуевіча вінаватым ў парушэнні парадку
арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і прысудзіў яму 10 сутак
арышту.