Рэчыца: абарона просіць спыніць справу за абразу прадстаўніка ўлады за сканчэннем тэрміну даўніны
Жорж Кунцэвіч
04.07.2022
>
У Рэчыцкім
раённым судзе 1 ліпеня разглядалася справа Яўгена Пырха, якога абвінавачваюць у
абразе прадстаўніка ўлады згодна з арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Судовы працэс
вядзе суддзя Вадзім Бобыраў.
Падчас
судовага працэсу адвакатка хадайнічала аб тым, каб крымінальную справу Пырха
спыніць, паколькі ад моманту здзяйснення злачынства прайшло два гады. Можна зрабіць
выснову, што жыхару Рэчыцы інкрымінуюць дзеянні, якія адбыліся сама меней у
чэрвені 2020 года.
Суд узяў
тайм-аут да 11 ліпеня.