У Ельску затрыманы актывіст Народнай Грамады Аляксей Зуевіч
Палеская Вясна
05.08.2020
Жонка чальца
партыі Міколы Статкевіча не здолела датэлефанавацца да мужа з гадзіны дня 5
жніўня.
Як паведаміла жонка Аляксея
Зуевіча, ён павінен быў паехаць у Ельск з вёскі Санюкі, дзе ён жыве. Прыкладна з гадзіны дня ягоны
тэлефон быў дасяжны, але не адказваў. Амаль а 21-й гадзіне яна патэлефанавала ў
Ельскі РАУС, дзе ёй паведамілі, што муж затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары
часовага ўтрымання. Фармальную падставу затрымання пакуль высветліць не
ўдалося. Міліцыянты паведамілі, што суд над актывістам адбудзецца 6 жніўня, але канкрэтны час не назвалі.