У Мазыры зрываюць агітацыйныя плакаты за Святлану Ціханоўскую (ВІДЭА)

Палеская Вясна 28.07.2020

Ужо некалькі дзён актывісты каманды Святланы Ціханоўскай і яе прыхільнікі размяшчаюць на адмысловых стэндах «Выбары-2020», усталяваных у горадзе, афіцыйныя агітацыйныя плакаты за Святлану Ціханоўскую. Але літаральна праз некалькі гадзін многія плакаты аказваюцца сарванымі. Момант зрыву плакатаў на стэндзе побач з рынкам «Славянскі» трапіў на камеры відэаназірання.


На відэа бачна, як невядомы чалавек у чорнай цішотцы і сініх джынсах, які прыехаў на аўтамабіле Мерсэдэс альбо Вольва чырвонага колеру, зрывае з перадвыбарчага стэнда менавіта плакат за Святлану Ціханоўскую, які незадоўга да таго там павесілі актывісты. Таксама побач знаходзяцца дзве жанчыны. Магчыма, яны дапамагалі мужчыну зрываць агітацыныя плакаты.

Чальцы каманды Ціханоўскай плануюць звярнуцца да праваахоўных органаў, каб яны правялі праверку па факце пашкоджання агітацыных матэрыялаў за кандыдата на прэзідэнта Беларусі, выкрылі і прыцягнулі да адказнаці вінаватых.