У Светлагорску прайшоў пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай (ФОТА, ВІДЭА)
Андрусь ГАЁВЫ
26.07.2020
На пікеце выступалі давераныя асобы Святланы Ціханоўскай
Юрый Уласаў і Таццяна Канеўскай, а таксама вядомая актывістка з гомеля, якой
улады не далі магчымасці сабраць подпісы за вылучэнне кандыдаткаю на прэзідэнта
Алена Давыдава. Таксама перад землякамі выступіў экс-кандыдат на дэпутата
Палаты прадстаўнікоў Андрэй Смалянчук. Таксама светлагорцы дзяліліся сваімі
думкамі і праблемамі. Прадстаўляем фота- і відэасправаздачу з пікета.