Размінка перад сустрэчай з кандыдаткай. Некалькі соцень чалавек сабралася ў Рэчыцы на пікет у падтрымку Ціханоўскай
Андрусь ГАЁВЫ
25.07.2020
Напярэдадні
прыезду ў Рэчыцу самой кандыдаткі на прэзідэнта Святланы Ціханоўскай разам з
кіраўнікамі штабоў іншых кандадатаў, якіх дзеючая ўлада не дапусціла да ўзелу ў
выбарах – Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай, у горадзе прайшоў пікет з даверанымі
асобамі Святланы Ціханоўскай.
На плошчы перад капліцай Еўфрасінні Полацкай у цэнтры
Рэчыцы сабралася некалькі соцень чалавек. Паводле дадзеных назіральнікаў –
больш за 200. Сайт райвыканкама гэтую сустрэчу не анансаваў.
У пікеце ўзялі ўдзел давераныя асобы Ціханоўскай – Юрый Уласаў і Таццяна Канеўская, а таксама вядомая гомельская актывістка, якой
цэнтрвыбаркам не дазволіў самой збіраць подпісы за сваё вылучэнне, фельдшарка Алена Давыдава.
Давераныя асобы агучылі мэту ўдзелу ў выбарах Святланы Ціханоўскай – змяніць цяперашняга
кіраўніка дзяржавы, каб правесці сумленныя выбары, у якіх маглі б удзельнічаць
усе, хто лічыць сябе здольным зрабіць Беларусь лепей, а людзі мелі магчымасць
рэальна выбраць.
Асноўная частка пікету праходзіла ў форме адкрытага
мікрафона – ахвочыя людзі проста падыходзілі і выказвалі свае думкі. Сярод іх
былі і маладыя, і сталыя. Прыехалі на рэчыцкі пікет і некалькі чалавек з
суседняга Светлагорска.
Таксама да пікету ў падтрымку Святланы Ціханоўскай
падыходзілі і некалькі чалавек, якія падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта. Яны не
наважыліся падыйсці да мікрафона і выступіць. Але спрабавалі паразмаўляць з
даверанымі асобамі. Размову з адным з іх пераказаў у мікрафон Юрый Уласаў.
Нейкі сталага веку мужчына сказаў яму, што за тое, што прыхільнікі Ціханоўскай «баламуцяць народ» іх усіх трэба
расстрэльваць з кулямётаў.
Скончылася мерапрыемства сумесным выкананнем песні «Разбуры турмы
муры» (у яе
расійскай версіі), якая стала свайго роду гімнам кампаніі мірнай змены ўлады
праз выбары ў нашай краіне.
26 ліпеня а
15.00 гадзіне на тым самым месцы каля фантана побач з капліцай
Еўфрасінні Полайкай ц Рэчыцы павінен адбыцца яшчэ адзін пікет з удзелам самой кандыдаткі – Святланы Ціханоўскай,
а таксама Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай.