У Рэчыцу прыедзе кандыдат на прэзідэнта Дзмітрыеў
Палеская Вясна
21.07.2020
Сустаршыня аб’яднання
«Гавары праўду» і
кандыдат на прэзідэнта мяркуе наведаць Рэчыцу 22 ліпеня.
Плануецца, што ад 16 гадзіны да 17.30 кандыдат на
прэзідэнта Андрэй Дзмітрыеў будзе
выступаць на пікеце на плошчы перад капліцай
Еўфрасінні Полацкай. А ад 18.00 да 20.00 правядзе сустрэчу з выбаршчыкамі ў
зале Гарадскога палацу культуры.
Нагадаем, што давераныя асобы Андрэя Дзмітрыева падавалі
ў Рэчыцкі райвыканкам паведамленне аб правядзенні пікетаў у адзіным дазволеным
для гэтага месцы ў Рэчыцкім раёне на плошчы каля капліцы Еўфрасінні Полацкай на
кожны дзень перыяду агітацыі ад 8.00 да 22.00. Але Рэчыцкі райвыканкам
паспрабаваў перанесці час пікетаў за Дзмітрыева на раніцу – ад 8.00 да 12.00.
Пры гэтым раённыя ўлады прамінулі тэрмін разгляду паведамлення даверанай асобы
Дзмітрыева, што дае падставы камандзе Дзмітрыева не выконваць прапанову
райвыканкама і кіравацца сваім паведамленнем, якое пададзена належным чынам і своечасова
не было зменена.