Мілітарысцкі хрэсны ход у Мазыры

Жорж Кунцэвіч 24.05.2023

>>

У Мазыры Дзень славянскага пісьменства і культуры 24 траўня прайшоў пад знакам дня памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла.

Раніцай у кафедральным саборы Святога Архангела Міхаіла прайшла літургія, якую ўзначаліў Праасвяшчэнны Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі. Затым адбыўся хрэсны ход па вуліцах горада на Замкавую гару. Адметна, што ў калоне заўважаныя зусім юныя маўыране і мілітарысцкіх строях (на фота).

Усе мерапрыемствы прводзіліся па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, паведамляе "Жыццё Палесся". Менавіта ён актыўна падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне і заклікае да гэтага праваслаўную паству.

А ў гэты час праваслаўная Царква Украіны з 1 верасня 2023 года пяройдзе на новаюліянскі каляндар (для нерухомых святаў).

«Раней казалі польскія (каталіцкія) і ўкраінскія (праваслаўныя) святы, а сёння кажуць — украінскія і маскоўскія святы. Новы каляндар будзе ўкраінскім, а тыя, хто застаецца на старым, — трошачкі на маскоўскім», — распавёў журналістам мітрапаліт Вінніцкі Сімяон.

У прыватнасці, Каляды будуць святкавацца 25 снежня, а не 7 студзеня. Пакроў будуць адзначаць 1 кастрычніка, Вадохрышча — 6 студзеня, а Дзень Святога Мікалая — 6 снежня.

Святкаванне Вялікадня і прывязаных да яго падзей застанецца без змен. Сёмуху будуць святкаваць на 50-ы дзень пасля Вялікадня.