>
У гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці мясцовага жыхара пакаралі за захоўванне “экстрэмісцкай інфармацыі” ў сацыяльнай сетцы “Інстаграм”.
Улады лічаць “экстрэмісцкай” інфармацыю практычна любога
беларускага СМІ альбо інтэрнет-рэсурса, які не кантралюецца імі, піша "Гомельская вясна".
33-гадовы жыхар Акцябрскага Максім Галавачэнка быў
затрыманы міліцыяй, і пры аглядзе мабільнага тэлефона ў яго на агульнадаступнай
старонцы ў Instagram знайшлі “экстрэмісцкую інфармацыю”. Суд Акцябрскага раёна
наклаў на грамадзяніна пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ тэрмінам на 30
гадзін і канфіскаваў мабільны тэлефон «як сродак здзяйснення правапарушэння».
Варта дадаць, што калі ў рамках заканадаўства праводзіцца
агляд мабільнага тэлефона альбо іншых электронных носьбітаў інфармацыі
супрацоўнікамі міліцыі, супрацоўнікі могуць прапанаваць грамадзянам назваць
паролі для ўваходу ў гэтыя прылады, але грамадзяне не абавязаны называць іх.