Справу "светлагорскіх партызан" перадаюць у пракуратуру

Жорж Кунцэвіч 07.06.2022

>>>>

Завяршылася следства па справе "светлагорскіх партызан", якіх абвінавачваюць паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса "акт тэрарызму" за падпал рэлейнай шафы на беларускай чыгунцы. На гэтым тыдні справу перададуць у пракуратуру з далейшым накіраваннем у суд.

Абвінавачанне прад’яўленае траім жыхарам Светлагорска – Дзмітрыю РавічуДзянісу Дзікуну і Алегу Малчанаву.

4 сакавіка ў Светлагорску былі затрыманыя Дзмітрый і Наталля Равіч (муж і жонка), брат Наталлі Дзяніс Дзікун, ягоная дзяўчына Аліса Малчанава і яе бацька Алег Малчанаў. Алісу і Наталлю праз некалькі дзён адпусцілі.

Нагадаем, 28 лютага 2022 года на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" быў здзейснены падпал рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны). Гэта магло прывесці да зрываў графіку руху расейскіх цягнікоў з тэхнікай і зброяй.

Сястра Дзікуна Наталля Равіч нядаўна была на спатканнеі з Дзянісам, які ўтрымліваецца ў Гомельскім СІЗА. Кажа, што брат выглядае нармальна, адчувае сябе добра, наколькі гэта магчыма ў зняволенні. Лісты ад яго прыходзяць рэгулярна і сястры, і бацьку.

У СІЗА Дзянісу "прапаноўваюць" верхнія нары, а перасоўваюцца яны толькі ў кайданках, як "тэрарысты".

Дзмітрый Дзікун кажа аб тым, што брата "раскручваюць" яшчэ на адну крымінальную справу, па якім артыкуле пакуль яму невядома. Ён непакоіцца, што расследаванне справы прайшло вельмі хутка, тры месяцы. Хвалююся, што прысуды ўсім траім будуць суровыя, паколькі гэта будзе першая група “рэйкавых партызан” і суд наўмысна зробяць суровым і паказальным.