У Мазыры за абразу Лукашэнкі затрыманы юнак
Andrus
20.10.2022
>
Затрыманага 2001 года нараджэння, меркавана, завуць Сяргей
Гулін. У так званым "пакаяльным" відэа ў Тэлеграм-канале блізкім да сілавікоў, хлопец кажа, што пісаў абразы ў бок сілавікоў і Лукашэнкі, а таксама заклікаў
перакрыць мост у Мазыры "для гісторыі".
Гэтае відэа суправаджаецца тэкстам ад сілавікоў пра тое, што акрамя таго, што
распавёў сам Сяргей, ён яшчэ і "маляваў свастыку балончыкам на помніках і
платах" і "распальваў нянавісць у беларускім сегменце інтэрнэту".
Імаверна, на Сяргея можа быць заведзена некалькі крымінальных
справаў.
Паводле "Гомельскай Вясны".