Апеляцыю рэчыцкага палітзняволенага Дзяніса Барсукова разгледзяць першага ліпеня
Жорж Кунцэвіч
21.06.2022
>>
Разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенага жыхара Рэчыцы
Дзяніса Барсукова адбудзецца 1 ліпеня ў Гомельскім абласным судзе.
Дзяніса Барсукова 19
красавіка Рэчыцкі раённы суд прызнаў вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага
кодэкса за абразу Лукашэнкі ў роліку двухгадовай даўніны на ягоным канале на
юцюб і асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу
разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка ў закрытым рэжыме.
Барсукова ўзялі пад варту ў залі суда.
Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА №3 Гомеля.