>
Прозвішча жыхара вёскі Броннае Рэчыцкага раёна Максіма Гапоненкі МУС Беларусі 13 студзеня унесла ў спісы “Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
26-гадовага мужчыну суд
Рэчыцкага раёна абвінаваціў у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле ч. 1 артыкула
369 Крымінальнага кодэкса.
Пакуль вядома толькі, што суд над Гапоненкам адбыўся 1 лістапада 2022 года. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.
Вынікі судовага працэсу невядомыя.
Абвінавачанне ў дыскрэдытацыя
Рэспублікі Беларусь караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да
чатырох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам або без
штрафу.