У Мазыры за каментары ў тэлеграме затрымалі нянечку дзіцячага садка
Жорж Кунцэвіч
03.06.2022
Мазырскі райаддзел
Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу аб абразе прадстаўніка улады ў
дачыненні да памочніцы выхавальніка дзіцячай дашкольнай установы. Прозвішча
затрыманай не называецца.
На памочніка
выхавальніка завялі справу за "абразу прадстаўнікоў улады". Паводле
звестак следства, 29-гадовая жыхарка Мазыра была падпісаная на "некалькі
экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, якія размяшчаюць асабістыя звесткі работнікаў
дзяржаўных структур".
Жанчыну
абвінавачваюць у напісанні са снежня мінулага года па люты бягучага "не
меней за 12 паведамленняў з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі і
"абразлівымі хамскімі каментарамі" на адрас міліцыянтаў, работнікаў
пракуратуры і суддзяў.
Нянечку
заключылі пад варту, ёй інкрымінуюць адразу два артыкулы Крымінальнага кодэкса:
арт. 391 (Абраза суддзі або народнага засядацеля) і арт. 369 (абраза
прадстаўніка ўлады) КК РБ. "Правяраецца дачыненне жанчыны да іншых эпізодаў
супрацьпраўнай дзейнасці", -
заявілі мазырскія следчыя.