Хто яны, рэчыцкія "экстрэмісты"?
Жорж Кунцэвіч
21.07.2022
>>
У спіс грамадзян Беларусі, датычных да экстрэмісцкай
дзейнасці, за перыяд з 23 сакавіка па 15 ліпеня 2022 года ўнесеныя прозвішчы ажно 12
жыхароў Рэчыцкага раёна.
Спіс аднаўляецца на сайце МУС Беларусі амаль штотыднёва.
Значная частка рэчычан была абвінавачая ў арганізацыі і
падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак альбо ў актыўным
удзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Гэта Максім
Елканаў, Валерый Казей, Ганна Васільева з Азершчыны і Дзмітрый Брэль.
Таксама падставай для ўнясёння ў “экстрэмісцкі спіс” можа
стаць асуджэнне за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369) альбо абразу прэзідэнта
Беларусі (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса): Валер Сенечка, Арцём Грыб з Азершчыны, Віктар Несцераў, Людміла
Хлусевіч, Аляксандр Гладкіх і Уладзімір Міхалко.
У гэтым спісе прозвішча яшчэ аднага жыхара Рэчыцы – Канстанціна
Міхальцова, які быў асуджаны адразу па трох артыкулах: ч. 1 артю 342, арт. 364
( гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў
унутраных спраў) і ч.1 арт. 368 КК.
12 кастрычніка 2021 года прынята пастанова Савета Міністраў
№575 "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». Гэтая пастанова рэгламентуе парадак прызнання
груп грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку з
выкарыстаннем месенджараў і сацсетак, экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Ад таго
часу і з’явіўся гэты спіс.