>>
Жыхароў паўднёвых раёнаў Гомельшчыны хочуць паставіць “пад ружжо”. Прынамсі, гэта вынікае з інфармацыі, якую апублікаваў мазырскі праўладны сайт “Жыццё Палесся”.
Гаворка вядзецца пра анансаванае раней правядзенне «планавых мабілізацыйных вучэнняў», якія намечаны ў прыгранічным з Украінай рэгіёне з 22 чэрвеня па 1 ліпеня.
Ваенны камісар Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў, палкоўнік Андрэй Аршынаў звяртае увагу грамадзян, што ў перыяд вучэнняў таксама пройдуць мерапрыемствы па агнявой падрыхтоўцы: па асобных вуліцах і тэрыторыях, прылеглых да аб'ектаў Узброеных Сіл, будзе абмежаваны рух. У прыватнасці, на тэрыторыі Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў стрэльбы будуць праводзіцца на стрэльбішча Мазырскага пагранічнага атрада – в/ч 1257 ў раёне населенага пункта Прудок.
“Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў просім у названы перыяд не набліжацца да месца стрэльбішча, не заходзіць за мяжу, пазначаны паказальнікамі на мясцовасці, прылеглай да тэрыторыі стрэльбішча,” – піша ваенком.
Пікантнасці мабілізацыйным вучэнням дадае той факт, што яны
прызначаныя на 22 чэрвеня, у дзень уварвання нямецка-фашысцкіх войскаў на
тэрыторыю БСССР.