«Ты хочаш працаваць?» Збор подпісаў за Лукашэнку ў дзіцячай паліклініцы ў Рэчыцы (ВІДЭА)
Андрусь ГАЁВЫ
03.06.2020
Супрацоўніца дзіцячай паліклінікі ў Рэчыцы зняла відэа збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам на выбарах прэзідэнта дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Дзеянне адбываецца проста ў памяшканні рэгістратуры медычнай установы. Супрацоўнікі, якія запаўняюць падпісныя лісты, абмяркоўваюць, што пісаць у графе «пашпартныя дадзеныя». Пры гэтым чуваць рэпліку: «Ды хто іх будзе правяраць, гэтыя спісы?!»
На заўвагу аўтаркі відэа, што тое, што адбываецца, супрацьзаконна, ёй кажуць: «Ты хочаш працаваць?» І дадаюць: «Я хачу да пенсіі дапрацаваць».