У Гомелі працягваецца суд над двума палітзняволенымі жыхарамі Мазыра

Цімур Казачэнка 27.12.2022

>

У Гомельскім абласным судзе працягваецца працэс па справе, у якой абвінавачанымі па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса з’яўляюцца жыхары Мазыра Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч.

Судовыя пасяджэнні па гэтай справе адбыліся 6, 12, 14 і 27 снежня.

Справа разглядаецца ў закрытым рэжыме. Гэта значыць, у залі суда не могуць прысутнічаць сваякі падсудных і іншыя наведвальнікі. Такім чынам, грамадскасці невядома, што адбываецца на працэсе. Праваабаронцы лічаць, што суд у закрытым рэжыме па палітычна матываванай справе не можа быць справядлівым.

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч былі затрыманы 28 лютага. 21 красавіка праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі.

Сярод прад’яўленых ім абвінавачанняў - «акт тэрарызма, здзейснены паўторна альбо групай асобаў па папярэдняй змове» (частка 2 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса). Паводле гэтага абвінавачання іх могуць засудзіць да пазбаўлення волі на тэрмін да 20 гадоў.

На здымку: