>
Такім чынам
карны орган мяркуе завербаваць сабе будучых супрацоўнікаў.
Паходы шкаляроў у мясцовыя РАУСы, у тым ліку тыя, дзе ў 2020-м фіксаваліся выпадкі масавых катаванняў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту стаюць усё больш частымі. Пра тое, што вучням школаў актыўна прапагандуецца перспектыўнасць работы ў карным органе натхнёна паведамляюць мясцовыя дзяржаўныя газеты.
У Светлагорску ў РАУС, дзе ў 2020-м годзе з людзей міліцыянты складалі “тэтрыс”, нядаўна прывялі падлеткаў адразу з дзвюх школаў – пятай і дванаццатай. Як пішуць дзяржаўныя прапагандысты, “каждый желающий смог побывать и в роли сотрудников, и в роли задержанных”.
У Мазыры вучняў 13-й школы не проста вадзілі па кабінетах і паказвалі ім зброю, але і саджалі ў так званыя “стаканы” – камеры, дзе катуюць затрыманых праз адсутнасць нават мінімальных умоваў.
У Каленкавічах у мясцовай гімназіі нават стварылі так званы профільны клас, дзе нібыта рыхтуюць юрыстаў і супрацоўнікаў прымусовага выканання. І іх таксама прывялі ў міліцыю, каб пахваліцца, як “файна” працаваць у гэтай структуры.
А ў вёсцы Зеляночы Каленкавіцкага раёне на свяце вёскі дзяцей
забаўляў так званы рэканструктар у форме супрацоўнка НКВД – адной з самых
крывавых арганізацыяў у гісторыі, адказнай за смерці мільёнаў людзей. Цяперашняе
МУС Беларусі лічыць сябе якраз нашчадкамі гэтай структуры.
Пра тое, што міліцыя брала актыўны ўдзел у масавых
жорсткіх парушэннях правоў людзей і зараз з’яўляецца рэалізатарам палітычных
рэпрэсіяў, у паведамленнях пра дзіцячыя “экскурсіі” ў гэтыя органы не
згадваецца.