У Каленкавічах лукашэнкаўцы на расійскі капыл стварылі «юнармію»

Вітаўт Іллін 22.04.2023

>

Дзяржаўная газета мясцовага райвыканкама паведаміла, што ў Каленкавічах чыноўнікі ад адукацыі прымусілі дзяцей з розных школаў горада і раёна гуляцца ў так званую гульню «Зарніца». Пры гэтым прапагандысты называюць удзельнікаў гэтага мерапрыемства «юнармейцы».


У часы панавання на тэрыторыі былога СССР камуністычнай ідэаалогіі «Зарніца» - гэта было штогдовае паказушнае мерапрыемства, у якім найчасцей пад прымусам удзельнічалі шкаляры, адцягваючыся ад навучання і сваіх хобі. Яны тады малявалі на сваю школьную форму нейкія шэўроны з зоркамі ды танкамі і развучвалі так званыя «рэчоўкі», кшталту «Ленин с нами, Ленин жив, выше ленинское знамя, пионерский коллектив», і потым дэкламавалі іх, маршыруючы па школьных дварах ці спортзалах. Пасля вызвалення ад камуністычнага прыгнёту, здавалася, што такая ідэалагічная апрацоўка дзяцей сыйшла ў мінулае. Але лукашысцкі рэжым вярнуў самыя горшыя прыклады таталітарнай камуністычнай апрацоўкі людзей.  

«По традиции весной школьники нашего района принимают участие в спортивно-патриотической игре «Зарница». Эта игра определяет команду самых лучших, физически подготовленных, смелых и подтянутых будущих защитников Отечества», - пішуць расійскаю моваю ў раённай газеце Каленкавічаў.

Пры гэтым чаму, ад каго і якое канкрэтна «Отечество» мусяць абараняць гэтыя дзеці, прапагандысты не ўдакладняюць. Мяркуючы з мовы, на якой адбывалася імпрэза і на якой яе асвятляюць ў газеце, – яўна не Беларусь.



Акрамя таго, сурацоўнікі дзяржаўнага сродку масавай інфармацыі называюць каленкавіцкіх дзяцей «юнармейцамі», хаця, пра існаванне падобнага фармавання ў Беларусі раней не было вядома. Так званая «Юнармія» існуе ў Расіі. Там яна скапіяваная са створанай нацыстамі ў 1930-я ў Нямеччыне дзіцячай арганізацы «Гітлерюгенд», якая выхоўвала адданых намецкаму дыктатару Адольфу Гітлеру маладых немцаў. Прыкладана ў такіх самых шыхтаваннях, стралянінне ды іншых заняткх удзельнічалі перад і падчас Другой Сусветнай вайны юныя гітлераўцы.


Зараз ва Украіне, якая знаходзіцца зусім недалёка ад Каленкавічаў, адбываецца жорсткая захопніцкая вайна, развязаная Расіяй. Краіна-агрэсар уварвался ва Украіну як раз у тым ліку і з тэрыторыі Каленкавіцкага раёну, дзе да самага агрэсіі трымала свае войскі і куды пасля разгому абаронцамі Украіны пад Кіевам адступала і вывозіла параненых. Параненымі расійскімі акупантамі Укараіны была ў сакавіку-красавіку мінулага года ў літаральным сэнсе заваленая мясцовая раённая лякарня.



І вось зараз каленкавіцкія чыноўнікі арганізавалі мілітарысцкае выхаванне шкаляроў Каленкавічаў. Прычым выкарыстоўваюць у гэтым выхаванні расійскія наратывы і нават называюць удзельнікаў мілітарных гульняў гэтак жа, як у Расіі завуць удзельнікаў мілітарнай арганізацыі юных пуціністаў.