Родныя зніклай ва Украіне дзяўчынкі шукаюць яе ў Мазырскім і Калінкавіцкім раёнах. Магчыма, расійцы вывезлі яе ў Беларусь
Палеская Вясна
11.07.2022
>
3 сакавіка
аўтамабіль з сям’ёй украінцаў быў расстраляны расійскімі акупантамі каля сяла
Матыжын Кіеўскай вобласці.
Сям’я 15-гадовай Арыны Яцюк спрабавала эвакуявацца з зоны
актыўных баявых дзеяннў, якая была ў першыя дні вайны і да пачатку красавіка
акупаваная расійскімі захопнікамі. Але расійцы не далі гэта зрабіць. Паводле
інфармацыі, якую здолелі знайсці сваякі, бацькі загінулі на месцы, а дзяўчына
атрымала параненне ў нагу і яе забралі акупанты. Пазней родныя знайшлі звесткі,
што дзяўчыну маглі вывезці на тэрыторыю Беларусі.
Загінулыя бацькі Арыны - Ганна і Дзяніс Яцюк. Фота: сацсеткі сям'і.
Родзічы Арыны Яцюк, якая знікла пасля няўдалай спробы
эвакуацыі з-пад расійскіх абстрэлаў, звярталіся да афіцыйных структураў у
Беларусі. Міліцыянты і работнікі медыцыны адказалі, што слядоў Арыны на
тэрыторыі Гомельшчыны не знойдзена. У той жа час, родныя не губляюць надзеі.
«Мы спрабуем
шукаць Арыну менавіта ў Мазыры і Калінкавічах, бо чулі інфармацыю, што менавіта
туды прывозілі шмат параненых дзяцей. Але мы спрабуем шукаць Арыну ва ўсіх
краінах», - гавораць родныя Арыны.
Прыкметы Арыны – мае высокі рост, каля 170 см., чорныя
валасы па плечы, карыя вочы, носіць брэкеты. Падчас выезду з дому (было
халоднае надвор’е) была апранутая ў светлыя спартовыя штаны і цёмную кофту.
Калі вы бачылі ў Мазырскім ці Калінкавіцкім раёне такую
дзяўчынку або маеце нейкую інфармацыю пра яе, паведамце дзядзьку ці цётцы Арыны
на тэлефоны +48796673716 ці +48796675250 (Польшча) незалежна ад часу содняў. Або напішыце ў каментарах у пабліках Палескай Вясны ў сацыяльных сетках і мэсэджарах.