«Ліквідатары ў Беларусі законам не абароненыя». Ліквідатар з Калінкавічаў распавёў пра сябе і стаўленне дзяржавы

Палеская Вясна 28.04.2021

>

Ліквідатар падлічыў, што з моманту працы па ліквідацыі наступстваў выбуху на ЧАЭС правёў у шпіталях тысячу дзён, стаў інвалідам, але не гледзячы на тытанічныя высілкі звязаць сваё захворванне з працай па ліквідацыі наступстваў аварыі так і не змог. Лекары ўпарта адмаўляюцца прызнаваць сувязь паміж яго хваробай і працай у зоне, паведамляе Гомельская Вясна.


Васіль СІЛІВЕРСТ. Фота: gomelspring.org

67-гадовы ліквідатар з Калінкавічаў Васіль Сіліверст зараз знаходзіцца ў калінкавіцкім раённым шпіталі. Ён інвалід першай групы з-за ішэмічнай хваробы сэрца, перанёс два інфаркты, зараз знаходзіцца ў перадінсультным стане. 

Тры разы Васіль Сіліверст на знак пратэсту супраць такога стаўлення да ліквідатараў абвяшчаў галадоўкі. Неаднаразова звяртаўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў каб вярнулі ліквідатарам сацыяльныя льготы (аздараўленне, зніжкі на лекі, льготны праезд у транспарце). Але ўсё марна, да пытання вяртання льготаў ліквідатарам дэпутаты вяртацца не збіраюцца.

У 2009 годзе і сам тэрмін «ліквідатар» быў скасаваны заканадаўча. Замест яго сталі афіцыйна выкарыстоўваць тэрмін «пацярпелы».

Васіль Сіліверст распавёў пра сваё здароўе, стаўленне цяперашніх уладаў у Беларусі да тых, хто на заклік тагачаснай дзяржавы у 1986-м, не зважаючы на свой стан, пайшоў у самую небяспечную частку планеты, каб захінуць жыцці іншых, пра тое, як на ягоныя звароты рэагаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Калінкавіцкай акругі Яўген Адаменка: