Нацыянальны сцяг Беларусі з’явіўся ў лёдзе гарадской сажалкі ў цэнтральным парку культуры і адпачынку Калінкавічаў.
Вядома, што беларускія ўлады старанна змааюцца з нацыянальнай сімволікай і нават колерамі, якія яе складаюць. Так, яны штрафуюць людзей, якія хаваюцца ад дажджу пад бела-чырвонымі парасонамі, людзей, якія ядуць пасцілу з белага і чырвонага колеру, складаюць спісы жыхароў дамоў, якія вывешчаюць на балконах белыя і чырвоныя рэчы.
Тым не менш, нацыянальная сімволіка, якая за апошнія
месяцы стала яшчэ і сімволікай свабоды, актыўна пашыраецца ў вонкавым абліччы
Беларусі самімі яе грамадзянамі. У ноч на 10 снежня нацыянальны
бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся ў лёдзе гарадской сажалкі Калінкавічаў. У
празрыстым лёдзе яго цудоўна бачна здалёку, а вось знішчыць яго там даволі
цяжка.