Павел з Рэчыцы паказваў сярэдні палец расійскім вайскоўцам - затрымалі
Жорж Кунцэвіч
03.11.2022
>>
Праўладны телеграм-канал "Жорстка, але шчыра Гомель" апублікаваў відэа з
жыхаром Рэчыцы, які просіць прабачэнне за "непрыстойны жэст" у бок калоны расейскай
вайсковай тэхнікі. Па сцвярджэнні аўтараў канала, яго арыштавалі на 15 сутак за
распаўсюд інфармацыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул
19.11 КаАП).
"Беспрацоўны 40-гадовы жыхар г. Рэчыцы 40-гадовы Павел Гушча знайшоў забаўку – сустракаў на трасе
калоны з ваеннай тэхнікай ВС РФ і паказаў ім сярэдні палец. У Гомельскай управе
ГУБАЗіК паведамілі, што на днях Павел быў затрыманы аператыўнікамі сумесна з
байцамі АМАП", — піша канал.
Аўтары канала дадаюць: "падчас праверкі названага грамадзяніна
высветлілася, што ён з'яўляецца заўзятым прыхільнікам "пераменаў" і на
сваёй старонцы ў сацсетках размяшчае экстрэмісцкія матэрыялы".
У роліку затрыманы кажа на камеру, што ў канцы кастрычніка паказаў калоне
расейскай вайсковай тэхнікі «непрыстойны жэст у выглядзе сярэдняга пальца».
Паводле яго слоў, ён затрыманы за падпіскі ў «Аднакласніках» — іх пералік
аўтары роліка зацэнзуравалі, піша "Медыязона".
«Прыношу свае выбачэнні расейскім вайскоўцам, таксама беларускім
вайскоўцам. Сваю дурную выхадку ўсвядоміў, больш такога ніколі не
паўторыцца", - кажа ён на камеру.
На пытанне невядомага за кадрам аб прычынах такога ўчынку жыхар Рэчыцы
адказвае, што глядзеў у інтэрнэце відэа аб тым, што расейскія вайскоўцы
«нападаюць з нашага боку».