Жлабінчан просяць не панікаваць і захоўваць спакой

Жорж Кунцэвіч 27.09.2022

>

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што 3 кастрычніка 2022 года ў вёсцы Дабрагошча і 4 кастрычніка 2022 года ў аграгарадку Бабоўка будуць праводзіцца выбуховыя работы па зносе двух аварыйных аб'ектаў.

Як піша жлобінская раённа газета “Новы дзень”, “работнікі МНС просяць жыхароў і гасцей Жлобінскага раёна не панікаваць і захоўваць спакой”.