Карнікі пагражаюць крымінальным зняволеннем маладзёну з Рэчыцы за тое, што ён назваў Лукашэнку
Палеская Вясна
25.09.2024
У Рэчыцы карныя органы рэжыму затрымалі маладзёна, які яшчэ ў сакавіку зняўся ў жартаўлівым відэа, піша Гомельская Вясна.
Тэлеграм-канал, звязаны з карнымі структурамі дзейнай у Беларусі ўлады, паведаміў пра затрыманне маладзёна з Рэчыцы. Карнікі сцвярджаюць, што хлопец “исполнил песню группы "Руки Вверх" и заработал уголовный срок”.
У відэа паказаны ўрывак відэа, дзе малады хлопец на фоне раённага краязнаўчага музея Рэчыцы, побач з аўтамабілем з адкрытым багажнікам танчыць, зняўшы штаны і смеючыся. У нейкі момат ён нешта выкрыквае. Гэтыя гукі ў відэа запіканыя.
У так званай “пакаяннай” частцы відэа карнікаў маладзён кажа, што ў канцы сакавіка кампанія сяброў вырашыла выпіць піва, а потым гарэлкі. Падчас адпачынку яны ўвамкнулі музыку і ён пачаў танчыць. Хлопец прызнаецца, што ён пачаў распранацца і трусіць сваім полавым органам.
“Пасля чаго я выкрыкнуў фразу “МУСара – пі*арасы, Лукашэнка – пятух”, –
кажа маладзён.
Карнікі сцвярджаюць, што знятае ў сакавіку відэа “завірусілася ў інтэрнэце”. На хлопца заведзеная крымінальная справа.
Інцыдэнтам займалася фактычная палітычная паліцыя рэжыму Лукашэнкі – Галоўнае ўпраўленне ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Імаверна, яго будуць вінаваціць у палітычным складніку інцыдэнту – абразе Лукашэнкі і, магчыма, распальванні варажнечы да мупрацоўнікаў МУС.