Гэта карнікі
называюць “шанс искупить
вину”. 
Чарговым аспектам становішча “не да законаў” пахваліліся рэчыцкія супрацоўнікі карных структураў у сваім тэлеграм-канале. Яны апублікавалі інфармацыю пра тое, што ў ліпені самі затрымалі дваіх жыхароў Рэчыцы – 21-гадовых Вячаслава Садчанку і Данілу Кузняцова.

 
Карнікі назвалі парушэннем закону тое, што Садчанка і
Кузняцоў чыталі ў інтэрнэце крыніцы інфармацыі, альтэрнатыўныя дзяржаўным, а
Садчанка яшчэ і пашыраў інфармацыю з гэтых крыніц у адзін з мясцовых чатаў. 
Артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека фіксуе
права кожнага на свабоду выказвання меркаванняў, якое ўключае ў сябе свабоду шукаць,
атрымлiваць i распаўсюджваць iнфармацыю i iдэi любымi сродкамi i незалежна ад
дзяржаўных межаў. Пераслед за карыстанне рознымі сродкамі масавай інфармацыі і
пашырэнне інфармацыі з іх ёсць парушэннем аднаго з падставовых правоў чалавека
з боку ўладаў Беларусі. 
Пры гэтым, карная структура хваліцца тым, што праз такое
беспадстаўнае затрыманне, яна вырашыла выкарыстаць прымусовую працу мужчын. Карнікі
адправілі затрыманых у нейкае мясцовае сельгаспрадпрыемства, каб яны там
ліквідавалі наступствы ўрагану, які ў сярэдзіне ліпеня пранёсся над некаторымі
раёнамі Гомельшчыны, у тым ліку Рэчыцкім. Прадстаўнікі ўлады сцвярджаюць, што
такім чынам яны “дали шанс искупить вину, не попав на нары”. Якім нават з дзейных
цяпер у Беларусі законаў прадугледжаныя такія шанцы, нават, калі б сапраўды меў месца
факт здзяйснення правапарушэння, карны орган не ўдакладняе. 
Аднак, паводле сцвярджэння ў тэлеграм-канале карнай
структуры, хлопцы на прымусовыя працы не выправіліся. Таму зараз ім пагражаюць
новым затрыманнем і зняволеннем.