Раней судзімы жыхар Рэчыцы затрыманы за татуіроўкі на ўласным целе
Вітаўт Іллін
29.09.2022
>
Пра гэта рапартуе
тэлеграм-канал, звязаны з карнымі структурамі Лукашэнкі.
Мужчыну, затрыманага ў Рэчыцы прымусілі зняцца ў так
званым пакаяльным відэа. У ім рэчычанін кажа, што яго зваць Віктар Яроменка і ён быў раней судзімы
за рабаўніцтвы, крадзяжы, напады на прадстаўнікоў улады і непадпарадкаванне патрабаванням
адміністрацыяў калоніяў. Як паведамляюць самі карнікі, падставай для
затрымання гэтым разам сталі татуіроўкі з выявай нацысцкай свастыкі і Адольфа
Гітлера на целе мужчыны. Быццам бы ў траўні 2020 года яго ўжо папярэджвалі аб
неабходнасці пазбавіцца татуіровак, але патрабаванне ён не выканаў.
У відэа, частка якога падпісана «май 2022» сам Яроменка кажа,
што ён абяцае «перезабить» на патрабаванне карнікаў. У частцы
ж відэа, падпісанай «сентябрь 2022», карнікі дэманстратыўна жорстка вядуць Яроменку ў будынак Рэчыцкага РАУС,
хаця ён не супраціўляецца. Потым у кабінеце Яроменка кажа,
што ў яго на целе татуіроўкі нацысцкага сэнсу і яго прымушаюць дэманстраваць сваё
цела з выявамі свастыкі ды іншых татуіровак на камеру.
Паводле апісання
да відэа, Яроменку пагражае пакаранне паводле артыкула 130 Крымінальнага
кодэкса «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай
варажнечы».
Апошнім часам ў нашай краіне ў пагоні за ўяўнымі
фашыстамі, лукашэнкаўскія карнікі ўсё часцей выдаюць за адлоўленых ідэйных
неанацыстаў звычайных крымінальнікаў, якія яшчэ з савецкіх часоў «набівалі» сабе нацысцкую
сімволіку.