Жыхара Рэчыцы асудзілі за каментар у інтэрнэце
Вітаўт Іллін
29.08.2022
>
Чарговы жорсткі
прысуд паводле дэфамацыйнага артыкула вынесены ў Рэчыцы. Прыхільнікі кіроўнага
рэжыму адпомсцілі за словы зламаным лёсам.
Жыхара Рэчыцы Аляксандра
Зубарава асудзіў паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса нібыта за
абразу так званага прадстаўніка ўлады. Прызначаны Лукашэнкам на пасаду суддзі
Вадзім Бобыраў пастанавіў пакараць Аляксандра абмежаваннем волі з накіраваннем у
карную ўстанову на 1 год і 6 месяцаў.
Аляксандр Зубараў – мясцовы жыхар, які раней вёў
заабарончы блог на You-Tube. Справу аб
абразе аднаго з прыспешнікаў лукашэнкі са складу карных структур на яго
распачыналі яшчэ ў 2021 годзе, але потым цікавасць карнікаў да асобы Зубарава
сціхла. Зараз зрабілася вядома, што 26 жніўня Зубараву вынесены прысуд, звязаны
са знаходжаннем у месцах несвабоды.
Прысудамі паводле дэфамацыйных артыкулаў Крымінальнага
кодэкса, калі за выказванні сваіх думак людзі пазбаўляюцца свабоды, парушаецца
права людзей на выказванне свайго меркавання.