У Рэчыцы за рэпосты затрымалі дваіх мужчын
Палеская Вясна
21.07.2022
Пра затрыманне
дваіх супрацоўнікаў аб’яднання «Беларусьнафта»
паведамляе адзін з мясцовых тэлеграм-каналаў, які вядуць сілавікі.
Згодна з паведамленнем, у раённым цэнтры, нібыта за тое,
што «размяшчалі на сваіх старонках у
сацсетках дадзеныя і матэрыялы, якія публікуюцца на дэструктыўных інтэрнэт рэсурсах,
прызнаных экстрэмісцкімі», былі затрыманыя два супрацоўніка ВА «Беларуснафта». Гэта Сяргей Шабетнік і Дзмітрый Дондыш. Іх асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула
19.11 «Распаўсюд,
выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да
экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Прысудзілі хлопцам
адміністрацыйны арышт.
Дзмітрый ДОНДЫШ /Фота: сацсеткі/
Сяргей ШАБЕТНІК /Фота: сацсеткі/
Сілавікі ў сваім канале пагражаюць мужчынам таксама тым, што кіраўніцтва
нафтавай арганізацыі мусіць звольніць іх з працы.