У Мазыры прыйшлі з ператрусам да мясцовага праваабаронцы

Палеская Вясна 18.03.2022

>

Як стала вядома журналістам Палескай Вясны зараз карнікі з’явіліся ў кватэры мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна.


Уладзімір Целяпун быў кіраўніком Мазырскай філіі Праваабрончага цэнтру «Вясна» да абвяшчэння інфарэсурсаў арганізацыі экстрэмісцкімі. Пасля гэтага Целяпун пачаў займацца адстойваннем правоў чалавека ў Мазырскім рэгіёне самастойна.

Нядаўна ён накіраваў зварот на імя старшыні Мазырскага райвыканкама Алены Паўлечка і старшыні райсавета дэпутатаў Галіны Кудзінай. Яго ён прымеркаваў да Дня Канстытуцыі і набыцця моцы зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на так званым рэферэндуме. Таксама звяртаў увагу на выкарыстанне тэрыторыі раёна для вядзення агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Ці звязаны гэты ператрус з гэтым зваротам – невядома.

Днямі ў Мазыры затрымалі некалькі чалавек, якіх абвінавачваюць у намерах шкодзіць расійскую ваенную тэхніку. Магчыма ператрус звязаны з гэтай крымінальнай справай.

Пакуль акалічнасці ператрусу высвятляюцца. Інфармацыя будзе дапоўненая пасля высвятлення падрабязнасцяў.